epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хто каго?

Ці гэта ранняе змярканне?

Ці не саступіць дзень сваё?

Між імі зноў супрацьстаянне,

Зноў дзень і вечар —

Хто каго?

 

Пачаў хавацца

Лес кашлаты

Цішком за цемру-размазню.

І вечар наступіў на пяты

Не саступаючаму дню.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.