epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хто мы?

За пакаленнем

Крочыць пакаленне

У новае жыццё,

У новы час.

Іх мовы беларускай

Адраджэнне

Хвалюе значна менш,

Чым сёння нас.

 

Ідуць гады,

А ў сэрцы больш адчаю —

Шлях адраджэння

Коўзкі, не прамы.

Нацыянальнасць

Мова вызначае,

Ка калі мова —

Хто ж такія мы?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.