epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хто ты, брат беларус?

Хто ты, брат беларус? Дзе твае карані?

Дзе яны, твайго роду крыніцы?

У мінулае глянь, у душу зазірні —

Ці ж не сын ты матулі-зямліцы?

 

Хто ты, брат беларус? Калі можаш — скажы!

Адкажы ў гэты час наш суровы,

Як дазволіў ты сэрца распяць на крыжы,

На крыжы іншых поглядаў, мовы?

 

Хто ты, брат беларус? Як назваць цябе, брат,

Сярод іншых краін і народаў?

Несвядомасці нашай бязлітасны град

Пакалечыў дзяржаўнасці ўсходы.

 

Хто ты, брат беларус?

...А на гэтай зямлі

Беларусамі нашы продкі былі.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.