epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хто ж?..

Чалавек чалавеку...

Хто ж?..

І увогуле — хто, чалавек?

Здзек-пытанне, як востры нож,

Як пакуты, пытанне-здзек.

 

Кожны ўхваліць сябе:

— Я — такі!

Кожны ўзвысіць сябе:

— Я — гэткі!

А ад болю крычаць вякі,

А стагоддзі — трагедый сведкі.

 

Я ваўку перавагу аддам,

Чалавецтва няхай выбачае.

Не грызе ён такіх, як сам,

Воўк, падобных сабе не знішчае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.