epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хутка

Ў шлях свой апошні

надоўга

навечна

пайшла мая маці —

Ні адгукнуць, ні вярнуць

і ні спаткаць,

і ні ўбачыць яе.

Як надакучыла жыць...

дажываць

У даўно асірацелае хаце,

Дзе цесната для душы,

дзе не ў сілах я ўціснуць

усе ўспаміны свае.

 

Доўга...

Як доўга іду я адзін

праз гады, праз нягоды,

Твой, самы меншы,

і, часам,

не вельмі ўважлівы сын.

Хутка сустрэнемся, мама,

на шчасце, цяпер — назаўсёды —

О, колькі я назапасіў

расповедаў розных,

цікавых навін...


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.