epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хвалі памяці

Плывуць гады,

мільгаюць дні-гарэзы,

Імкнуцца ў ноч —

няўмольна і рашуча.

І хвалі памяці

на часу хвалярэзы

Імчаць і разбіваюцца балюча.

 

Знікае штосьці,

штосьці ўваскрашае —

Бурлівы век

застаўся за плячыма...

Ёсць хвалі памяці —

і гэта суцяшае,

І можна бразнуць

напаслед дзвярыма.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.