epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хвалююць

Як чутка, як нябачны госць,

Сярод гадоў, падзей і люду,

Ці быў я ўвогуле? Ці ёсць?

А калі так, тым больш — ці буду?

 

Пытанні гэтыя ўвесь час

Хвалююць і невыпадкова.

Я не магу пачуць адказ

Хоць на адно з іх прыжыццёва.

 

І ўсё ж адкажуць мне гады,

Тады, калі я «заначую».

Ды што мне з гэтага «тады»?

Я ўжо нічога не пачую.

 

Маё ўжо сэрца не кране

Адвечнае — я быў ці не?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.