epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ці не таму?

Рувалс І. І.

 

Ці не таму буксуем увесь час,

Не дасягаем самых светлых мэтаў,

Што вельмі шмат чыноўнікаў у нас,

І вельмі мала сярод нас паэтаў?

 

Для творцы творчасць — жыць альбо

не жыць,

Ікона, ля якой не намаліцца.

Чыноўніцтва ж, нібы асфальт ляжыць

На творчай ніве —

паспрабуй прабіцца.

 

Хапаў іх «ласку» аж за дзве шчакі я,

Ды дзякуй Богу, што не ўсе такія.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.