epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ці не з сябе партрэт?

Адзін знаёмы мой

так апісаў дурнога,

Ў яго душу, ў паводзіны

зварганіў падарожжа,

Нармальны чалавек

падобнага нічога

І ні адчуць,

ні апісаць не можа.

 

Адкуль, падумаў я,

ўсе тонкасці знаёмы

Загадкава-псіхічнай,

недаступнай нам натуры?

За дурня каб казаць,

пэўна, трэба самому

Пабыць-пажыць

У гэтай самай скуры.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.