epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ці ж мог я спаць?

Я спаць уклаўся,

ды адразу ўстаў,

Вярнуўся ў хату

з ранішнім святлом.

Ці ж мог я спаць,

калі ўсю ноч не спаў,

Узрушаны

Салоўка

За акном?

 

Я стомлена

Пераступіў парог,

І ўсё ж прыйшоў

памаладзелы я.

З салодкай стомай

на канапу лёг —

Ў душы

Гучалі

Спевы

Салаўя.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.