epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ці ж вінаваты, што жыву?

Калі аб’еду ўсе магілы,

Дзе спяць бацькі, сястра, браты,

Вяртаюся ў такі нямілы

Свет і бязлюдны, і пусты.

 

Цяжар пякучых успамінаў

Да долу хіліць галаву.

Апошні брат жыццё пакінуў,

Яго няма, а я жыву.

 

Жыву жыццём я вінаватым

Невінаваты прад табой,

І перад мамай, перад татам,

Перад братамі і сястрой.

 

Ці ж вінаваты, што жыву я,

Што смерць канец мой не святкуе?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.