epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Цярпенне

У цярпення ёсць канец,

ёсць пэўны час,

Які ў крыві няўмольна

ціск вялічыць.

Калі цярпенне лопаецца — нас

Нястрыманымі і благімі лічаць.

 

Вось табе й на!

Дзівос для нас які!

Цярпелі далікатна і з даверам,

У працы ўсё жыццё,

а лайдакі,

Так давялі нас —

дапяклі без меры.

 

Чакаць,

Прасіць

Цярпець

І даганяць —

Ці знойдзецца больш горшае за гэта?

І як на вас не мацюкнуцца... маць,

Псуюшчыя жыццё нам,

прайдзісветы!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.