epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Цяжка жыць?

Цяжка жыць...

Навошта цяжка?

Замест

«Цяжка»,

Лепей

Важка.

Замест

«Цяжка»

Лепш

Грунтоўна,

Ўдумліва і

Паслядоўна.

Паўнацэнна і

Сумленна,

Паўнакроўна і

Духоўна.

 

*

 

Так жывіце —

Й «цяжка»

Згіне,

«Цяжка»

Капыты адкіне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.