беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Штó я ў вачах тваіх!
Як кропля ў акіяне,
Калі не бачу іх,
Я слепну, бы ў тумане.
Штó ў сэрцы я тваім!
Кахання толькі рэха.
Мой рэквіем па ім —
Адзіная уцеха.
Штó без цябе я! Хто?
Цень міражу ў пустыні,
Каменнае плато,
Дзе ўсё жывое гіне.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая