epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Цік-так...

Зеўрыць ноч бяссонна ў вочы —

Й ты не спі, паэт, мастак!

А гадзіннік спешна крочыць,

Ўсё стракоча дні і ночы

Абыякава: — Цік-так...

 

To — узгорак, то — лагчына,

Лёс уверх, да долу нас.

А гадзіннік гільяцініць —

Адсякае лёсу час.

 

І жывем мы поўным ходам,

Ўсе па-свойму — так ні так.

А над намі з кожным годам

Больш пагрозліва: — Цік-так...


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.