epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чорны год

Год майго нараджэння...

Ты — мая калыханка!

Запалiў ты праменне

Майго цiхага ранка.

 

Цэлы свет каляровы

На мяне ты абрынуў,

Але ранак ружовы

Нечакана загiнуў.

 

Страцiў год каляровасць,

Як ад жорсткай хваробы.

Цень упаў на ружовасць,

Цень бясконцай жалобы.

 

Год майго нараджэння —

Год i смутку-навалы...

Падышоў да сканчэння

Шлях жыццёвы Купалы.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.