epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Цуд

Такое сонца

бачу першы раз

Пры ранішнім

загадкавым усходзе.

Здаецца й сам,

перадусходні час

Зайздросціць пазалочанай прыродзе.

 

А цішыня!

Якая цішыня!

Якая далікатнасць прачынання!

Яна рыхтуе

надыходу дня

Любоў да ўсіх,

жыццём зачараванне.

 

Салоўка не праспаў

пару сваю,

Усхвалявана пачынае цёхкаць.

Я не крануўся,

Ціхенька стаю,

Каб гэту непаўторнасць

не спалохаць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.