epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чуткі

І як не верыць прыліпалам-чуткам,

Калі яны — нібыта ў лазні лісце,

Калі яны з’яўляюцца звышхутка

І нашы нервы ядавіта хрысцяць?

 

— А чулі, там было...

Няўжо не чулі?

— А там загінулі...

— А там канаюць...

І гэтыя атручаныя «кулі»

Не забіваюць, а настой знішчаюць.

 

І сонечнасць псуюць адценнем шэрым,

Уклад жыцця вядуць у беспарадак.

І хоць іх адганяеш недаверам,

Ад чутак застаецца ўсё ж асадак.

 

Дзе паратунак — выказаць наспела:

Адным — язык прытрымліваць у роце,

А большасці — глядзець наперад смела,

Не верыць брудным надпісам на плоце.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.