epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чужы баль

Разгар вясны...

А сэрцу сумна.

Бэз закіпеў,

а я панік.

Няўжо адзорыў вольнадумна

Надзей-хімер апошні міг?

 

Мой зорны час —

за прывід-даллю,

Не далячу туды — прабач.

Не ўдзельнік я

чужога балю,

А незапрошаны глядач.

 

Тут шумна п’ецца,

смачна есца,

На бале гэтым — гамана.

Другім я саступаю месца,

Другім —

бо гэта іх вясна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.