epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Цыклічнасць

Зямля пад ільдамі і снегам...

Зямля — у агні...

Зямлю паглынула вада...

жахліва усё і трагічна...

Магчыма, жыццё на Зямлі,

нібы ночы і дні,

Прыходзіць — знікае.

Прыходзіць — знікае.

Цыклічна.

 

У чорную бездань

зямлянаў зацягвае час,

Дзівосна, што й самі

імкнемся туды безгалова.

Трагедыі нашы

чакаюць наперадзе нас —

Ці будзе каму зачытаць

памінальнае слова?


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.