epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чысціня

Які абшар!

Які бялюткі снег!

Душа святкуе,

радуюцца вочы.

Мароз — дзівоснай казкі абярэг,

На месцы —

за парадкам пільна сочыць.

 

Хоць неба сінь,

а дробненькі сняжок

Аднекуль ледзь прыкметна залятае.

Лісіны след —

крыштальны ланцужок,

Узрушыў гэту бель,

па ёй пятляе.

 

Стаяць, зімой асветленыя дні,

І сумных думак рой,

знікае, гіне...

Як не хапае гэтай чысціні

У нашай узаемаблытаніне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.