epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чысты аркуш паперы

Чысты аркуш паперы

На стале, пад рукой.

Дзень за вокнамі шэры,

Адпаведны й настрой.

 

Лес — зусім не далёка,

Поўны восеньскіх дум.

Дзесь стракоча сарока,

Разганяе мой сум.

 

Двор за шыбамі мілы.

Прыстарэлы мой сад,

Плот шчарбаты пахілы,

Ліпаў згорбленых рад.

 

За імгненнем імгненне,

Час улегцы бяжыць.

Не прыходзіць натхненне —

Чысты аркуш ляжыць.

 

Не, не ўбачу й здалёку

Рыфмаў творчых палёт.

Напішу пра сароку

І пра сад, і пра плот.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.