epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чытач і глядач

Чым цікавы творца?

Пэўна, тым,

Што ён толькі да сябе падобны

Ды і тым,

што творчы свет у ім,

Богам дадзены

і «самаробны».

 

Ды і творчасць

вабіць нас таму,

Што па-свойму

кожны «кроіць лусту» —

Штосьці даспадобы аднаму,

А другому гэта ж —

не па густу.

 

І таму — не кідайце «з пляча» —

Гэта — блага,

тое вунь — цудоўна.

Час — за чытача і гледача,

Ўсё пераацэніць усё роўна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.