epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чытайце...

Ў маёй біяграфіі

многа такога,

Паверыць у што немагчыма.

І ўсё-ткі прайшоў я,

па літасці Бога,

Праз тое — і ўсё за плячыма.

 

— І што ж там такога

твой лёс накалякаў?

Пытаецца скептык з ухмылкай.

— Там безліч станоўчых

Й адмоўных адзнакаў

Паставіла лёсу «учылка».

 

Я мушу закрыць

успамінаў скарбонку,

Там шмат будзе «я» — выбачайце.

Таму прапыняю

пра лёс свой гамонку,

Не верыце словам — чытайце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.