epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чытайце казкі

Жыцця старонкі

гады гартаюць,

Вядуць няўмольна

у сталасць нас.

Чытайце казкі,

яны вяртаюць

Нас у маленства.

ў ружовы час.

 

Жыццё, бывае,

туды заруліць,

Дзе сум сустрэне

вас гарчынёй.

Чытайце казкі,

яны атуляць

І весялосцю,

І дабрынёй.

 

Гады мінаюць

і час іх множыць,

Ўсё меней, меней

гадоў запас.

Чытайце казкі,

яны падоўжаць

Жыццё — і гэтым

усцешаць нас.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.