epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Да «ніколі»!

Сустрэчу разлука псуе...

Трымаў я за рукі сяброўку

І ціха спытаўся ў яе:

— Калі мы сустрэнемся зноўку?

 

— Да заўтра! — адказ мне прапеў,

Як ветрык, што носіцца ў полі.

— Да заўтра! — і я зразумеў,

Што ўбачымся мы — у «ніколі».

 

Бо заўтра не будзе — яно

Ў сваёй віртуальнасці недзе.

Яно, як нямое кіно,

Агучыцца, ў «сёння» пярэйдзе.

 

Бруіла вакол мітусня,

Валтузіла род чалавечы.

Чакаў я наступнага дня,

Не «заўтра» чакаў, а сустрэчы.

 

Раптоўна жар думак прыціх,

Ў здагадцы патух нечаканай —

Яна — у пачуццях маіх

Сяброўкай жыве, не каханай.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.