epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Да пабачэння!

Прыемнасць... Непрыемнасць —

спалучэнне.

Антаганісты — ўсё ж прымай, трывай.

Хачу заўсёды чуць: —

Да пабачэння!

І не жадаю чуць прысуд: — Бывай.

 

Ды чорна-беласць

па жыцці — радамі,

Падзеі перамешваюць «рады».

І ўсе ж «бывай» часцей гучыць з гадамі —

«Бывай» услед камусьці —

назаўжды.

 

«Жыццё», «каханне» —

словы-аздабленні,

Яны, як крылы з-за падзеяў-плеч...

Я сёння ўсім кажу: —

«Да пабачэння!

Да новых светлых святаў!

Да сустрэч!»


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.