беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Нібы ў бязводдзі карані,
Патрачаныя дні.
Мая надзея растае
Сняжком на далані.
Душа дагэтуль на плаву,
Не хіліць галаву.
Жывучасцю сваіх надзей
І сёння я жыву.
Без іх — нагамі да гары,
Хоць ты малы, стары.
Надзеі крылы —
Ўсё ж яны
Трымаюць да пары.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая