epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Да сустрэчы!

Час ляціць няспынны, спешны,

Я ў мінулым — кропля ў моры.

Не шукайце прах мой грэшны,

Лепш знайдзіце мае творы.

 

Ў тлуме дзён і ў рэдкім шчасці

Я пісаў іх сэрцам чулым.

Я хацеў масток пракласці

Паміж вамі і мінулым.

 

Каб чыталі, адчувалі.

Як мы дбалі, што хацелі,

Каб памылкі даравалі,

Каб памкненні разумелі.

 

Веру — хтосьці прачытае!

Гэта — выпрамляе плечы.

І сустрэча нас чакае —

Да сустрэчы!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.