epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Да сустрэчы...

Я пакутую думкай міжволі,

Мо таму, што наперадзе дол —

А чаму ні разочку, ніколі

Не прысніўся мне Бог ці Анёл?

 

О які б гэта сон быў уцешнік!

О якое б то свята было!

Дык няўжо я —

апошні ўжо грэшнік?

Дык няўжо

я тварыў толькі зло?

 

І пара мая не маладая,

Й не часовы —

хвілінны я госць.

Мне б пабачыць,

як Бог выглядае,

І які ён, Анёл,

калі ёсць?

 

Я б — ні скаргі да іх,

ні прашэння,

Адчуваў бы адно — благадаць.

Кажуць, бог

на тым свеце сустрэне,

Што ж, пабачу —

Не доўга чакаць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.