epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Да жонкі праз акно

Да Спасу хоць далекавата,

А яблычак просіцца ў рот.

Спакусаў вакол нас багата

Шматлікіх — штодзень і штогод.

 

І як не парушыць каноны,

Між мноства «хачу», бы ў віры?

Спакусяць нас больш забароны,

Чым кліч камунізму каронны:

«Што хочаш рабі і бяры».

 

Спакусы — грахоў нашых сведкі,

Нікуды не дзецца ад іх,

Таму мы даволі нярэдка

Начуем у жонак чужых.

 

Бывае, глынуўшы без меры,

(Пра гэта вядома даўно)

Да жонкі ідзём не праз дзверы,

А ноччу цішком, праз акно.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.