epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дабро

Сямёну Шапіру

 

Які асноўны ў душы «багаж»?

Любоў, духоўнасць, чуласць і надзея.

І ўсё ж галоўны спадарожнік наш —

Дабро — яно нязменна сэрца грэе.

 

Дабро няўхільна па жыцці вядзе,

Адолець памагае перашкоды.

Дабро плячо падставіць у бядзе,

Дабро ад зла ратуе нас заўсёды.

 

Дабро спрадвеку для жыцця было —

Месія, вера ў цуд, адзінаверца...

Ёсць людзі, ад якіх ідзе святло

І цеплыня — ад сэрца і да сэрца.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.