epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дальняя дарога

Незалежнасць на паперы —

Радасці не многа,

Мала крок зрабіць за дзверы —

Мае быць дарога.

 

Хоць на ёй заўжды былі

Хібы, перашкоды,

Па дарозе той прайшлі

Многія народы.

 

І рабіўся вольным той,

Хто ішоў да мэты

З незалежнаю душой,

Верай абагрэты.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.