epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дамавіны і калыскі

Аб’ездзьце,

Абыдзіце нашы вёскі,

Куды б ні прывялі вас

Пуцявіны,

Убачыце адно —

Як старасць дошкі

Рыхтуе для сябе на дамавіны.

 

І вас туга атуліць —

Адназначна,

І сэрца ў небасхіл упрэцца нізкі.

І здзівіцеся,

Што нідзе не бачна,

Каб хтосьці ладзіў

Для дзяцей калыскі...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.