epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дапамога

Жонка ў вушы ўносіць:

— Я на дзень ад’еду.

Калі ён папросіць,

Памагай суседу.

 

Ён нам неаднойчы

Памагаў з паўслова.

Я ж праветру вочы

Ад нуды вясковай.

 

Жонку ж чорт пракляты

Пратрымаў там мала.

Баба — цісь на пяты,

Ды раней дахаты

Чым запланавала.

 

Нечаканасць гэта

Непрыемнасць плодзе,

Бо нідзе кабета

Мужыка не знойдзе.

 

Да суседа — пуста.

Дзе шукаць даведкі?

Жонка тады шустра —

Да ўдавы-суседкі.

 

Стол накрыты гарна,

Бачна — пілі, елі.

А суседка-лярва

Голая ў пасцелі.

 

І мужык рашуча

Расшпіляе дзягу —

Кінем гэту бучу,

Кінем гэту звягу.

 

Гвалту шмат было там,

Ну а як іначай.

Разбярэмся потым,

А пакуль зазначым:

 

Памагаць без бедаў

Лепш усё ж суседу.

І суседцы можна,

Толькі асцярожна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.