epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дар часовы

Кожны нечым незадаволены,

Не даецца Жар-птушка ў рукі.

Ох, жыццё!

Ты як нерв аголены,

Ты — то вольніца, то прынукі.

 

Інквізіцыя ты, дэмакратыя,

То — ні кроплі, то — поўная чаша.

Мы такія былі б крылатыя,

Каб не гены — заземленасць наша.

 

Каб ні вечнасці сіла варожая —

Ўсім з народзін прысуд суровы.

Ой, жыццё!

Ўзнагарода ты Божая,

Дар бясцэнны, ды ўсё ж, часовы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.