epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дарадцы

Зіма законам Божым

І мне наканавана.

Збірайся! — кажа розум,

Пярэчыць сэрца: — Рана!

 

Зіма жыцця стасункі

Заснежыць, замяцеліць

Пара! — віруюць думкі

Душа шчыміць: — Паспееш.

 

Ніколі нам адвеку

Ў сабе не разабрацца.

О колькі ў чалавеку

Затоеных дарадцаў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.