epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дарадцы

А мне сказалі:

«Не сядзі ціхмяна,

Паводзь сябе заўжды

настырна, жыва.

Заўсёды сціпласць

каштавала танна,

А ў творчым асяроддзі

Асабліва.

 

Віруй публічна, нібы

«лёд і пламень»,

Ў гісторыю імкніся

«сквозь года».

А ты нагадваеш

сабою камень

Той, пад які

не зацячэ вада...»

 

Спакойна спіце,

«шчырыя» дарадцы,

Свет творчы

не настырнасцю жыве.

Ваш розум захаваўся

толькі ў .....,

А мой — вышэй,

з народзін ў галаве.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.