epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Даражэй усяго

За мару такую, жыццё, мне прабач,

Я буду шчаслівым паэтам у свеце,

Калі хоць адзіны мой верш,

Хоць адзіны чытач

Аднойчы сваім прачытае ён дзецям.

 

А дзеці пазней прачытаюць сваім,

Знакомячы з моваю, дзецям уласным.

І верш будзе жыць, і сустрэнуцца ў ім

З душою душа і былое з сучасным.

 

А аўтар? Калі й не згадаюць яго,

Такое бывае, такое не нова,

Паэтам усім даражэй усяго,

Каб слова жыло — паэтычнае слова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.