epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Даражэй за ўсё

Прылічваць да святых

каго заўгодна можна

Й маліцца на абжытыя куты.

Галоўнае, не тых,

хто колісь жыў бязбожна,

Не трэба нам

Такі нэасвяты.

 

Хай Покрывам святым

глядзяць на нас іконы,

Кліч, Вера,

праз святой Царквы парог.

Не будзем закранаць

царкоўныя каноны,

Пад імі мы,

над імі — вечны Бог.

 

Мы з да й,

паслякастрычніцкага часу,

Хоць круць, хоць верць,

у нас агульны ген.

І памятае ён

кіраўнікоў іканастасы,

І чуе подых лепшых перамен.

 

Пайшлі даўно ў нябыт

так званыя святыя,

Мы іншыя ўжо,

ды і іншы час.

І дзіўна, што ў жыцці

сучасным настальгія

Хоць зрэдку,

але ўсё ж палоніць нас.

 

Святых мы настваралі

у час, на волю бедны

Ды штось было

святое сапраўды —

У чалавечнасць вера,

душ чалавечых еднасць,

Цанілі даражэй за ўсё тады.

 

Без крылаў у душы

не можа жыць ніводзін,

Акрыленасць вышэй за ўсё цаню.

Святое ў душы нам

заклаў Гасподзь з народзін,

Не даць бы згаснуць

гэтаму агню.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.