epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дарога

Дарога мая, дарога —

Адно мне з табой назаўсёды.

Ад хаты маёй, ад парога —

Ухабіны і перашкоды...

 

Дарога мая, дарога —

Замурзаўся дзень мой шчыры.

Я вёрстаў адтупаў многа —

Ажно пяцьдзясят чатыры.

 

Дарога мая, дарога —

Зрываецца сэрца ў скокі.

За іншых у ім трывога,

Хто першыя робіць крокі.

 

Дарога мая, дарога,

Праз колькі мне вёрст памерці?..

І хоць я іду да Бога,

Абапал дарогі — чэрці.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.