epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дарогі клічуць

Дарогі клічуць да Купалы,

У творчы свет, якім ён крочыў,

Туды, дзе ён пісаў, прарочыў —

Дарогі клічуць да Купалы.

 

Да песняра дарогі вабяць,

Адчуць душу яго і словы,

І мілагучнасць роднай мовы —

Да песняра дарогі вабяць.

 

О веліч бессмяротных твораў!

Дазволіць сэрцу наталіцца

Духоўнай спадчыны крыніца —

О веліч бессмяротных твораў!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.