epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дасеўкі-дажынкі

Мяне вялі сцяжынкамі кахання

Маё юнацтва, маладосць мая.

Таму й хвалюе веснавое ранне,

Што летам не пачуеш салаўя.

 

О, тыя непаўторныя сцяжынкі,

Вы велічней усіх шляхоў-дарог!

Я ў маладосці сеяць мары мог,

А ў сталасці спраўляю ім дажынкі.

Цяпер, увосень не вярнуць вясну —

І ў выніку — што сеяў, тое й жну.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.