epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дасканаласць

Нібыта час ліе

пад ногі мне алей,

І хоць я шмат прайшоў,

а зробленага маласць.

Імкнуся я да мэты,

Яна далей, далей —

Хімерыць і міражыць

Дасканаласць.

 

Яна — і мэта мэт,

яна — душы маяк,

Яна — ва ўсім, ва ўсіх

павінна быць асновай.

Няўжо магчыма жыць

і думаць абы як,

Лічыцца

Чалавекам напалову?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.