epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Давайце!..

Давайце збіраць каменне

І сеяць дабра насенне!

Давайце!

 

Сучаснік! Продкі! Нашчадкі!

Збірайма! Пачнем! Завершым!..

— Дык што ж стаіцё вы, браткі?!

— А хто з нас сагнецца першым?..

І хтосьці, як кажуць, выдаў:

— Той першы, хто іх раскідаў!

...І сеецца зноў насенне

Не ў глебу, а на каменне...


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.