epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дажынкі

Рассунуў жнівень хмар аблогу —

Хаця бы колас даспяліць.

Жніву пракладвае дарогу

І сонца — рупіцца, не спіць.

 

І ранічка ўстае з пасцелі,

І дні адчулі сіл прыліў.

Бо і палі «пазалацелі»

Жытнёвай выспеласцю ніў.

 

І цешацца пшаніца, жыта —

Багаты будзе умалот.

Па-гаспадарску, працавіта,

Жнуць хлебаробы кожны год.

 

Жнуць, не губляюць і хвілінкі,

Хоць пот — ад галавы да пят.

Затое слынныя дажынкі

Для хлебаробаў — свята свят.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.