epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дажыўся

Пачатак апошняй дарогi —

Выносяць нябожчыка з хаты

I кiдаюць кветкi пад ногi —

Плыве ён, з труною узняты.

 

Па кветках выносяць — пашана!

Нарэшце «дажыўся», нябога.

Жабрак, а выносяць, як пана,

Шкада, што не бачыць нiчога.

Капейкi апошнiя стрэслi,

Залезлi ў пазыкi па вушы —

Затое нябожчыка неслi —

Тапталi цюльпаны i ружы.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.