epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Для чаго?

Пэўна, многім такое знаёма —

Сіл няма сустракацца ні з кім.

Ўсё сядзіш і сядзіш нерухома,

Проста думаеш... ні аб чым.

 

І галоўны адказ у сакрэце

На пытанне жыцця усяго —

Для чаго я на гэтым свеце?

Мітусіўся штодня для чаго?

 

Ці не траціўся я дарэмна,

Пазіраючы на Парнас?

Я здаюся такім нікчэмным,

Непатрэбным здаюся падчас.

 

Не хацелася б гэта агучваць:

А ці ж мог я падумаць калі,

Што жыццё, гэты цуд, надакучыць —

Зацікаўленасць — на нулі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.