epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Для чаго?

Доля, спраўджанасцю ашчадная,

Назапасіла

мэтаў клункі.

Ты вярні мяне,

мара здрадная,

У няздзейсненыя задумкі.

 

Ах, туга, туга,

Невыносная,

Часам збэрсаны,

лёс маркотны,

Ты вядзі мяне,

сцежка росная,

Ў край фантазіі

Бесклапотны.

 

Тую раніцу салаўіную

Абмінуў святакрылы малебен.

Ты скажы мне,

жыццё адзінае,

Для чаго

Я табе патрэбен?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.