epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Для думак — Мека

Падзей, учынкаў, спраў пячаць

Ляжыць на кожным дні і лёсе.

Спазнаць іх, аналізаваць,

He ўсім смяротным давялося.

 

Складаны клуб пытанняў, тэм,

Загадкаваць, для думак — Мека.

Прабіцца ўглыб праблем, дылем,

Імкнецца розум чалавека.

 

Той век лічыўся залатым,

Які адкрыцці «лузаў» шумна.

І ўсё ж, лягчэй жывецца там,

Хто па жыцці ідзе бяздумна.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.